«Спякотнае лета 2020» — другое сумеснае піва ад бровара «Хатні Бровар» і паба MJØD.
Пакуль на двары лета, мы прапаноўваем усім аматарам пенных напояў яшчэ адзін Session IPA. «Спякотнае лета 2020» — лёгкі эль з якасных англійскіх соладаў і гатункаў хмелю El Dorado, Comet ды Amarillo, што далі напою свежы водар і лёгкую горыч.
Паспытаць піва можна толькі ў MJØD.