Вось і падаспеў новы «Абшар» у новым годзе! Даволі малады гатунак амерыканскага хмелю Ahhhroma зрабіў наш пшанічны IPA тым самым кавалачкам араматнага, бясконцага трапічнага лета ў сярэдзіне зімы, якога не хапае, бадай, заўсёды. Спадзяемся, гэты гатунак нашай хмелевай піна-калады як мага хутчэй апынецца ў вашых келіхах!