У другім піве ў серыі «Абшар», прысвечанай пшанічным IPA, мы выкарысталі хмель Nelson Sauvin найсвяжэйшага ўраджаю. Гэты новазеландскі гатунак мае ўнікальную здольнасць прыўносіць у піва адценні агрэсту, маракуі, а таксама белага вінаграду. Менавіта за падабенства да савіньён-блану Nelson Sauvin і атрымаў сваю назву. Наша новае піва мае затуманена-жоўты колер, стойкую белую карункавую пену, насычаны хмелевы пах і сакавіты смак з выразнай горыччу.