Malanka

Пиво Cyklon: Sabro - Malanka

IPA - Imperial / Double New England / Hazy • 8.5% ABV

Усе ўжо добра ведаюць, што мы любім і ўмеем у мутныя і сакавітыя IPA. Але не варта спыняцца! Нам хочацца адкрыць яшчэ адну грань такога піва, таму мы вырашылі зрабіць New England IPA з дапамогай бельгійскіх дрожджаў, якія здольныя дадаць яшчэ больш фруктовых адценняў у піва. Такім чынам, мы распачынаем лінейку «Цыклон».

Першы гатунак у ёй — з нашым улюбёным гатункам хмелю Sabro. Мы ўжо неаднойчы выкарыстоўвалі яго ў мутных элях, бо ён мае неверагодна цікавы профіль, дзякуючы дзікай прыродзе паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus. У першым «Цыклоне» Sabro дадаў характэрныя ноткі какоса і косткавай садавіны, а за конт мінімальнага падкіслення сусла таксама праявіліся выразныя ананасавы, дынныя і мандарынавыя тоны. Сапраўдны сок!

Описание производителя

Отзывы: 0
Оставьте свой отзыв
42 + ? = 48
Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью