Наш чарговы IPA у стылі Новай Англіі атрымаў усё найлепшае, што ёсць ў эксперыментальным хмелі HBC 630 – ён неверагодна духмяны, з араматамі малінавага сіропа, мараскінавых вішняў, і нават з лёгкім адценнем хатняга ёгурту з карамелізаваных бананаў. Мяккі, непраглядна жоўты, піткі напой, які выдатна пасуе да пачатку добрага вечара.