Мы не маглі стрымацца і напрыканцы лета зварылі наш другі пілснер. Гэтым разам мы зноў выкарыстоўваем свойскі солад, лакальны хмель гатунку Tettnang і выдатныя лагерныя дрожджы наўпрост з паўднёвай Германіі. Мы доўга і беражліва вытрымвалі яго пры нізкіх тэмпературах, і выпускаем акурат у яго найлепшым стане — асвяжальны, хрумсткі, з прыемнымі водарамі восеньскіх лугавых кветак, духмянага збожжа і мяккай, але адчувальнай гаркатой. Вельмі просты, але ж між тым такі патрэбны нам хатні лагер.
Солодово, хлебно, хлебная кислинка, травянистый хмель, чуть цветочков. Хорошо вполне, но горчинки можно добавить. Первая версия в этом плане была ярче.