Malanka

Пиво Smuha: BRU-1 - Malanka

IPA - Imperial / Double New England / Hazy • 7.8% ABV

Яшчэ больш новых гатункаў хмелю! На арэну ўварваўся BRU-1. Гэта не звышновы гатунак, ён ужо гадоў пяць трапляецца ў эксперыментальных варках розных бровараў, але да нашых шыротаў масава не даходзіў да гэтай восені. Ён быў выведзены ў калысцы крафтавай рэвалюцыі — даліне ракі Якіма на паўночным захадзе ЗША — высілкамі кампаніі John I. Haas і вытворцаў хмелю Brulotte Farms. BRU-1 мае фруктовы профіль, утрымлівае шмат альфа-кісляў і мірцэну і гатовы стаць новай зоркай у свеце IPA. Мы выкарысталі BRU-1 для сакавітага і мутнага NEIPA у межах лінейкі «Смуга». Ён насыціў піва адценнямі ананаса, цытрусаў і косткавай садавіны, а таксама прыемнымі травяністымі ноткамі. У паслясмаку праяўляецца лёгка гарчынка, якая добра прыпраўляе шчыльную і насычаную ячменна-аўсяную базу нашага піва.

Описание производителя

Отзывы: 0
Оставьте свой отзыв
32 + ? = 39
Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью