Наша чарговая навінка ў лінейцы Zavieja — гэта сакавіты і мутны падвойны New England IPA з хмелями Citra і Mosaic, што ўжо сталі сучаснай класікай. Водары свежавыціснутага апельсінавага соку, чорнай гарбаты з бергамотам і самага сакавітага кактэйлю з манга, які толькі можна сабе ўявіць, адцяняюцца лёгкімі хваёвымі рыскамі, акуратна нанесенымі на шчыльную, мутную, мяккую базу колеру далікатнага ранішняга сонца. Гэта сапраўдныя лекі ад прыгнятальнай зімовай маркоты.
Экзотика, "кошечки", цитрусы, манго, апельсин, немного сладковато, но ароматно весьма- хмель отлично раскрылся.