Духмяны, трапічны, адначасова даўкі і салодкі — гэта наш новы напой у серыі «Хваля». Ён удала спалучае кіслую базу з профілем садавіны, якая дадаецца ў піва літаральна перад разлівам. У гэты раз мы выкарысталі пюрэ манга і какосу. Яны прыўнеслі насычаны пах і смак, якія даюць магчымасць адчуць сябе на пляжы ў далёкіх экзатычных краях, дзе гарачы пясок пячэ ногі, а хвалі акіяну даюць магчымасць асвяжыцца.
Ну норм, но кокоса во вкусе особо нет