Куды ж мы без «Ліхаманкі»! У новым гатунку з гэтай сталай лінейкі падвойных IPA у класічным стылі Заходняга ўзбярэжжа ЗША мы выкарысталі цікавейшы дзікі амерыканскі хмель Medusa — продак самых незвычайных гатункаў хмелю neomexicanus. Яскравыя араматы трапічнай гуавы і сонечнай дыні разам з моцнай гаркатой і сагравальным целам ствараюць прыемна збалансаваны напой, а цудоўны і крыху таямнічы хмель Medusa робіць яго цікавым і запамінальным.