Яшчэ калі мы не думалі пра ўласны бровар, а варылі піва дома, мы пачалі пагружацца ў свет дзікіх эляў. Мы знаходзілі розныя штамы, збіралі мікраарганізмы з рознага піва з усёй планеты і нават эксперыментавалі са спантанным браджэннем. У выніку гэтай цікавай і даволі складанай працы ў нас сфармаваўся свой уласны блэнд дрожджаў, педыёкокаў, лактабактэрый і брэтанаміцэтаў, які цяпер мы выкарыстоўваем у адмысловых гатунках піва Malanka. Піва ў лінейцы Vir зброджана менавіта такім чынам. Яно зварана з эйджаным хмелем, вытрымлівалася каля году ў дубовай бондзе з-пад чырвонага віна, а пасля даспявала і дабраджвала некалькі месяцаў у бутэльках.
Характеристики
| Пивоварня: | Malanka |
|---|---|
| Стиль: | Wild Ale - Other |
| Алкоголь: | 6.9% ABV |
| Начало выпуска: | 10.02.2021 |
| Плотность: | 11.0% |
| Untappd: | https://untappd.com/b/-/4175203 |
| Солод: | Pilsner × Wheat |
| Рейтинг в Untappd: | 4.409 (329 оценок) |
| Страна: | Беларусь |