Malanka

Пиво Doppelbock - Malanka

Bock - Doppelbock • 11.0% ABV

Мы працягваем лагерныя даследаванні, і чарговы гатунак у нашых вытрыманых нізавых прыгодах — гэта традыцыйны нямецкі моцны лагер у стылі doppelbock. Упершыню звараны манахамі-бенедыктынцамі ў Мюнхене напрыканцы XVIII стагоддзя, доппельбок прызначаўся для святкавання Вялікадню, і падчас вялікага паста спажываўся манахамі ў якасці «вадкага хлеба». Наш моцны лагер мы вытрымалі на працягу доўгіх месяцаў пры нізкіх тэмпературах, каб атрымаць максімальна класічны і збалансаваны смак. Медна-бурштынавы, сагравальны, з прыемнымі водарамі цёплага хлеба, мяккай карамелі і арэхавай нугі, лёгкім смакам цёмных сухафруктаў і шакаладу, ён цудоўна падыходзіць да калядных святаў, ды й звычайна халодных снежаньскіх вечароў. Prost!

Описание производителя

Отзывы: 0
Оставьте свой отзыв
31 + ? = 39

Ранее вы смотрели

Hefeweizen

Wheat Beer - Hefeweizen • 5.0% ABV • 15.08.2022

Abšar: Simcoe

IPA - White / Wheat • 7.5% ABV • 18.05.2022
Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью