Malanka

Пиво Sciuža: Mosaic - Malanka

IPA - Cold • 6.5% ABV • 60 IBU

Чым далей мы рухаемся ў часе, ты складаней знайсці нешта новае, асабліва ў піўным свеце, дзе дагэтуль усім кіруюць традыцыі. Таму кожны новы гатунак хмелю, кожны новы штам дражджэй і, канешне, кожны новы стыль так прыцягваюць нашу ўвагу. І мы проста не маглі прайсці міма такога гатунку, як Cold IPA. Стыль, які з'явіўся ў 2018 годзе ў амерыканскім штаце Арэгон намаганнямі піваварні Wayfinder, можна апісаць як яшчэ больш асвяжальны, хрусткі, чысты West Coast IPA, амаль як лагер. І не дзіва, бо ў адрозненні ад класічных IPA, Cold IPA бродзіць з дапамогай лагерных дражджэй, якія працуюць на значна больш нізкіх, лагерных тэмпературах. Наша новая лінейка халодных IPA называецца «Сцюжа», і ў першым гатунку мы выкарыстоўваем караля хмелевага свету — Mosaic. Прыемна хрусткі, з мяккімі араматамі лімоннага радлера і зараснікаў хмелю ўздоўж сцюдзёнай крыніцы, гэты гатунак перанясе вас у найлепшыя летнія ўспаміны!

Описание производителя
  • Пивоварня: Malanka
  • Стиль: IPA - Cold
  • Алкоголь: 6.5% ABV
  • Горечь: 60 IBU
  • Начало выпуска: 08.11.2023
  • Плотность: 15.0%
  • Untappd: https://untappd.com/b/-/5597085
  • Хмель: Mosaic
  • Солод: Pilsner
  • Рейтинг в Untappd: 4.322 (142 оценки)
  • Страна: Беларусь

Отзывы: 0
Оставьте свой отзыв
18 + ? = 19
Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью