Мы вельмі даўно планавалі калабарацыю з нашымі сябрамі з беларускага гурта Dlina Volny, і заўсёды ажыццяўленню нашых планаў нешта замінала. Але зразумеўшы, што ні час, ні адлегласці, ні атачальная трывожнасць асяроддзя не могуць спынiць гэтую хвалю, мы аб'ядналіся і адмыслова да выхаду новага альбома гурта зварылі супольны гатунак пад назвай Dazed. Гэта сакавіты кіслы эль з даданнем пюрэ трускавак і фейхоа, такі ж містычны, сабраны з аскепкаў фантазій, хваляванняў і эмоцый, як і сам альбом. Зусiм розныя на першы пагляд смакi экзатычнага фейхоа і родных трускавак сплятаюцца ў дзіўна гарманічны напой. Ды так, нібы былі створаны адзiн для аднаго.
Характеристики
| Пивоварня: | Malanka |
|---|---|
| Стиль: | Sour - Smoothie / Pastry |
| Алкоголь: | 5.0% ABV |
| Начало выпуска: | 04.11.2021 |
| Плотность: | 16.0% |
| Untappd: | https://untappd.com/b/-/4578304 |
| Солод: | Flaked Oats × Flaked Wheat × Pilsner |
| Добавки: | Feijoa × Strawberry Puree |
| Рейтинг в Untappd: | 4.128 (211 оценок) |
| Страна: | Беларусь |