Выдатны гатунак для пачатку апошняга летняга месца — гэта, безумоўна, «Млосць». Зразумелы, просты, але выдатна збалансаваны пэйл-эль гэтым разам атрымаў у свой склад амерыканскі аўтахтонны хмель Medusa — той самы дзікі гатунак, які пачаў цікавую гісторыю карэнных гатункаў хмелю з сонечнага штата Нью-Мексіка. Сухі, прыемна горкі, з лёгкімі араматамі салодкай дыні, мелісы і зялёнай гарбаты, гэты напой здольны спатоліць смагу і спякотным днём, і дажджлівым летнім вечарам.