Вакол нас самая сапраўдная зіма, і менавіта ў гэты час так хочацца дакрануцца да цёплага, летняга, яскравага. Таму ў самым пачатку белага сезону мы выпускаем класічны асвяжальны берлінер вайсэ са смакам сапраўднага клубнічнага махіта — сакавіты, выразна кіслы з лёгкай салодкасцю, фруктовы, мятны, цытрусавы. Адчуванне сапраўднага карыбскага кактэйлю ў вашым келіху!