«Лідскае піва» атрымала тры ўзнагароды International Beer Challenge

«Лідскае піва» на міжнародным конкурсе півавараў International Beer Challenge 2020 атрымала адразу тры ўзнагароды. Імі адзначаныя тры гатункі: «Лідскае Пшанічнае», «Лідскае Premium» і Koronet Stout Original.

International Beer Challenge — буйны міжнародны конкурс, які штогод праходзіць у Лондане. У судзейскую калегію ўваходзяць півавары, піўныя самелье і іншыя прадстаўнікі сферы. У 24-ы раз яны ацанілі прадстаўленыя ў 81 катэгорыі прадукты. З улікам эпідэміялагічнага становішча ўпершыню сляпыя дэгустацыі праводзіліся анлайн. Эксперты ацанілі больш за 500 розных гатункаў з 30 краін.

Золата ўдастоена «Лідскае Пшанічнае» з «Калекцыі майстра» (катэгорыя «Пшанічнае піва»). У катэгорыі «Лагеры» журы адзначыла гатунак «Лідскае Premium», ён атрымаў бронзу. Трэці медаль — таксама бронзавы — атрымаў Koronet Stout Original (катэгорыя «Стаут/портар»).

Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью